"Настаўніцу года" звольнілі з мінскай школы пасля затрымання

"Настаўніцу года" звольнілі з мінскай школы пасля затрымання

"Настаўніцу года 2019" Наталлю Лукашэвіч звольнілі з мінскай школы №130 пасля затрымання. Абураныя гэтым бацькі вучняў склалі петыцыю за аднаўленне яе на працы.

Жанчыну затрымалі 22 лютага. 24 лютага суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі (тады яшчэ арт. 23 34 КаАП) і аштрафаваў на 870 рублёў (30 базавых велічыняў). 

Адміністрацыя школы звольніла настаўніцу за прагул.

Бацькі вучняў звяртаюць увагу на тое, што прагул адбыўся не па віне Лукашэвіч: "У першую чаргу хочам звярнуць увагу на тую сітуацыю, што Наталля Мікалаеўна не згодная з рашэннем суда і падала скаргу, якая яшчэ не была разгледжаная. У судовым пасяджэнні меліся супярэчнасці паміж паказаннямі сведак з боку абвінавачвання і данымі камер відэаназірання. Згодна з відэа відавочна, што Наталля Мікалаеўна не прымала ўдзел у масавым мерапрыемстве, а была выпадковай прахожай. Звальненне за прагул у гэтых абставінах мы лічым несправядлівым. Яна не выйшла на працу не па ўласнай волі, а паколькі была затрыманая да суда"

Наталля Лукашэвіч — настаўніца гісторыі і грамадазнаўства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі