Насуперак кодэксу жанчын, у якіх ёсць дзеці, пратрымалі ноч на Акрэсціна
Увечары 10 сакавіка ў сталічным мікрараёне "Лебядзіны" затрымалі больш за дзесяць чалавек. Сярод іх было некалькі жанчын. Як мінімум дзве з іх выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, піша TUT.by.
Паводле абноўленага Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, які пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка, такіх жанчын нельга затрымліваць больш чым на тры гадзіны. Тым не менш, яны правялі ў ІЧУ на Акрэсціна ўсю ноч.
Вера Андрыеўская выхоўвае трохгадовую дачку. Яе мама кажа, што Веру затрымалі пасля 20-й гадзіны. "Мы казалі, што дома ў Веры маленькая дачка, і яе, як вынікае з новага ПВКаАП, не могуць затрымліваць больш чым на тры гадзіны. Але ніхто яе не адпусціў, а бліжэй да раніцы яе перавезлі на Акрэсціна", — кажа жанчына, якая да 2-й гадзіны ночы стаяла пад дзвярыма Цэнтральнага РУУС.
Пад сценамі пастарунку ўчора дзяжурыў муж яшчэ адной жанчыны, у якой двое непаўналетніх дзяцей. Яе так і не выпусцілі, а зранку яе імя з'явілася ў спісах ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Мінчанку адпусцілі толькі пасля 10-й гадзіны раніцы з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні.
1 сакавіка пачаў дзейнічаць новы рацэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з ім, міліцыя не можа затрымліваць маці непаўналетніх дзяцей больш, чым на тры гадзіны. Раней дазвалылася затрымліваць да 72 гадзін любога чалавека, якога вінавацілі паводле артыкула, па якім могуць пакараць адміністрацыйным арыштам або дэпартацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.