Наталля Трафімава стане галоўным трэнерам баскетбольнай зборнай Беларусі
Наталля Трафімава стане галоўным трэнерам жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі. З 1 студзеня 2017 года, па выніках атэстацыі ў міністэрстве спорту і турызму. Пра гэта ў праграме "Вынікі тыдня" на тэлеканале "Беларусь 5" заявіў старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянаьнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў.
Кантракт папярэдняга галоўнага трэнера зборнай Анатоля Буяльскага ўжо скончыўся. Вядома, што на рашаючы матч кваліфікацыі Еўра-2017 на гасцявы матч з Бельгіяй са зборнай паедзе менавіта Трафімава. Пакуль што яна будзе лічыцца "проста трэнерам", паведамляе "Прессбол".
Наталлі Трафімавай 37 гадоў. Яшчэ нядаўна яна сама выступала за зборную, была атакуючым абаронцам.