Наталлю Гарачку, затрыманую на ваенным палігоне, асудзілі на 3 сутак арышту
Барысаўскі раённы суд 4 верасня асудзіў праваабаронцу Наталлю Гарачку на трое сутак арышту. Яе прызналі вінаватай у дробным хуліганстве, перадае Радыё "Свабода".
Паводле прысуду, які вынес суддзя Сяргей Герасімовіч, жанчына лаялася матам падчас затрымання на палігоне пад Барысавам.
Паколькі Гарачку затрымалі ўвечары 1 верасня, то на волю яна мусіць выйсці ўвечары ў панядзелак.
Наталлю Гарачку затрымалі, калі яна прыехала праведаць сына Івана, які праходзіць тэрміновую службу і знаходзіцца на ваенным палігоне пад Барысавам. Там размяшчаецца частка падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у беларуска-расійскіх ваенных вучэннях "Захад-2017".
Жанчына кажа, што яе затрымалі расійскія вайскоўцы, якія потым перадалі беларускім. Нашы суачыннікі, як заяўляе Гарачка, ужывалі да яе фізічную сілу, таму ў яе на руках засталіся сінякі.
Суд паверыў сведкам абвінавачвання — беларускім вайскоўцам і пакараў Гарачку.