"Натуральны знос трубаправода" — аварыя ў Рэчыцкім раёне

Ліквідацыя наступстваў аварыі (ілюстрацыйнае фота)

Ліквідацыя наступстваў аварыі (ілюстрацыйнае фота) / slova.by

Уначы без ацяплення былі жыхары аграгарадка Ведрыч у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося 8 студзеня каля 21-й гадзіны. Там прарвала трубаправод цеплазабеспячэння дыяметрам 219 мм. Без цяпла засталіся 9 шматкватэрных і 14 прыватных жылых дамоў, школа, дзіцячы садок і дом культуры.

Камунальнікі, якія прыехалі з Рэчыцы, вырашылі праблему за некалькі гадзін. Сцвярджаецца, што цеплазабеспячэнне ў Ведрычы аднавілі ўжо ў 01:20.

Прычынай аварыі называюць "натуральны знос трубаправода". Падобныя аварыі нярэдкія ў Беларусі. Нядаўна ў 12 градусаў марозу цэнтр Рагачова ўсю ноч застаўся без цяпла і гарачай вады. Інфраструктура патрабуе ўкладання значных сродкаў, а іх трацяць найперш на сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі