НАУ сабрала дасье на 40 беларускіх суддзяў, каб унесці іх у санкцыйныя спісы

"Дом правасуддзя" ў Мінску

"Дом правасуддзя" ў Мінску / фота са старонкі ў Фэйсбуку

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне сабрала дасье на 40 беларускіх суддзяў, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды. Яны перададзеныя для ўключэння ў найбліжэйшыя санкцыйныя пакеты ЕС.

"Гэтыя людзі ламаюць лёсы невінаватых. Яны пазбаўляюць свабоды, здароўя, а часам — і жыцця. Яны выносяць прысуды, якія падзяляюць сем'і, праз якія змаўкаюць галасы людзей, якія выступаюць супраць самавольства і беззаконня ў Беларусі. Іх праца — гэта палітычна матываваны пераслед", — распавядаюць аб фігурантах спісу ў НАУ.

У апошні санкцыйны пакет, уведзены Еўрасаюзам у жніўні, дададзеныя імёны 13 беларускіх суддзяў. Аднак гэта далёка не ўсе, хто заўважаны ў выкананні рэпрэсіўнай палітычнай замовы беларускіх уладаў.

"Варта разумець: любое прававое рашэнне мае пад сабой абгрунтаванне. Фігурантамі [санкцыйных спісаў] робяцца не па ўказцы, за гэтым стаіць карпатлівая праца НАУ па зборы доказаў, падрыхтоўцы і перадачы дакументаў і пацверджанняў інстытуцыям, якія займаюцца ўвядзеннем санкцый, — расказвае каманда, якая працавала над дасье. — Усім фігурантам варта памятаць: сёння — санкцыі, заўтра — крымінальныя справы”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі