Наўседа: "Мы павінны працягнуць палітыку санкцый супраць Расіі і Беларусі"
Украінскія ратавальнікі на месцы расійскага ракетнага ўдару / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа назваў расійскія ўдары па энергетычнай інфраструктуры Украіны "цяжкімі ваеннымі злачынствамі". І гэта падстава для ўзмацнення санкцый, лічыць ён.
"Мы павінны працягнуць палітыку санкцый супраць Расіі і Беларусі, падрыхтаваць новы пакет дакладных і дзейсных санкцый, — цытуе словы Наўседы Delfi. — У сваю чаргу, нам неабходна ўзмацніць абарончыя магчымасці ўсходняга флангу NATO... Мы павінны працягваць ваенную, палітычную і гуманітарную падтрымку Украіны і дапамагаць ёй супрацьстаяць варварскай ваеннай агрэсіі Расіі".
Беларусь можа трапіць пад новыя санкцыі як саюзнік Расіі. Чакаецца, што ў новым пакеце санкцый ЕС якраз РБ будзе ў цэнтры ўвагі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.