Наўседа заклікае не ператвараць у спорт закрыццё межаў з Беларуссю

Гітанас Наўседа / ELTA

Гітанас Наўседа / ELTA

Закрыццё межаў з Беларуссю не павінна ператварацца ў нейкі спорт, мяркуе прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Рашэнні пра закрыццё кантрольна-прапускных пунктаў Лаварышкес і Райгардас, на яго думку, варта прымаць толькі пасля вельмі ўважлівай ацэнкі.

"Я думаю, што нам не варта рабіць з гэтага своеасаблівы від спорту. Мы павінны вельмі выразна ацэньваць індывідуальны выпадак, ацэньваць кожны выпадак паасобку і ацэньваць магчымыя страты, магчымыя нязручнасці, у тым ліку для нашых жыхароў. І толькі пасля ацэнкі ўсіх аспектаў прымаць рашэнне", — прыводзіць delfi.lt яго словы.

Наўседа падкрэсліў, што менавіта гэтак рабілася, калі прымаліся рашэнні пра закрыццё пунктаў Цвярачус і Шумскас.

Пры рэальнай пагрозе мяжа з Беларуссю будзе зачыненая неадкладна, дадаў кіраўнік Літвы. Ён адзначыў, літоўскія ўлады маюць поўны северэнітэт, каб вырашаць, што рабіць з мяжой. "Калі б была такая пагроза, што для нашай бяспекі найбольш мэтазгодна было б цалкам закрыць мяжу, мы б, не раздумваючы ні хвіліны, зрабілі гэта", — заявіў Наўседа.

У сярэдзіне жніўня Літвы зачыніла памежныя КПП Шумскас і Цвярачус. МУС Літвы прапаноўвае зачыніць яшчэ два памежныя пункты з Беларуссю — Лаварышкес і Райгардас. Тым не менш прэм'ер-міністр Літвы падкрэсліла, што гэтыя пункты пакуль зачыняць не будуць.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі