Навіна пра размову Лукашэнкі і Туска знікла з сайтаў БелТА і "Інтэрфакса"

"Сёння з ініцыятывы польскага боку адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Рэспублікі Польшча Дональдам Тускам... Падчас размовы абмяркоўвалася развіццё міжнароднай абстаноўкі ў сувязі з падзеямі ва Украіне", — такое паведамленне з'явілася на сайтах агенцтваў БелТА і "Інтэрфакс-Захад".



З'явілася, але неўзабаве знікла. Публікацыі, зрэшты, захаваліся ў кэшы, піша "Наша ніва". Выданне адзначае, што гэта была першая размова кіраўніка дзяржавы Еўрасаюза з Аляксандрам Лукашэнкам пасля пагрому Плошчы 2010 года.

Дадамо, што інфармацыя знікла са згаданых сайтаў пасля таго, як стала вядома: у Жэневе дасягнутая дамоўленасць паміж Украінай, ЕС, ЗША і Расіяй.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі