Найлепшы трэнер польскай "Экстракласы" можа ачоліць “Дынама” (Брэст)

Найлепшы трэнер польскай "Экстракласы" можа ачоліць “Дынама” (Брэст)

Польскі трэнер Мацей Бартошак можа прыйсці ў брэсцкае “Дынама” на месца Уладзіміра Жураўля. Як паведамляе рэсурс pilkanozna.pl, брэсцкі футбольны клуб цяпер вядзе перамовы са спецыялістам, якога ў мінулым сезоне прызналі найлепшым трэнерам польскай "Экстракласы".

Бартошак кіраваў кельцкай “Каронай” і вывеў яе на 5-е месца ў чэмпіянаце сярод эліты. Аднак новыя ўладальнікі клуба вырашылі не працягваць з ім кантракт.

Уладзімір Журавель прыйшоў у брэсцкае “Дынама” на пачатку гэтага года, аднак пакуль не змог рэалізаваць амбіцыёзныя планы кіраўніцтва — клуб трымаецца на 10-м месцы ў вышэйшай лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі