Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі

Уладзімір Хвашчынскі / Скрыншот з відэа АБФФ
Уладзімір Хвашчынскі / Скрыншот з відэа АБФФ

Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі з футбольнага клуба "Мінск". Хвашчынскі забіў 20 галоў у чэмпіянаце (лепшы вынік толькі ў Бабіра Абдзіхолікава з "Энергетыка-БДУ" — 26).

Найлепшым  трэнерам Беларусі прызнаны Віктар Ганчарэнка, які цяпер трэніруе расійскі клуб "Урал". У яго гэта ўжо 11-я такая ўзнагарода.

28 лістапада ў Мінску прайшла цырымонія закрыцця футбольнага сезону "Зорны мяч — 2022".

Найлепшым футбалістам Беларусі ў 2022 годзе названы Уладзімір Хвашчынскі
@abffby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі