Назарбаеў нагадаў пра права Казахстана выйсці з Еўразійскага саюза
Заява прэзідэнта Казахстана прагучала ў яго інтэрв'ю тэлеканалу "Хабар".
"Калі не будуць выконвацца правілы, апісаныя ў дамове, Казахстан мае права выйсці з ЕАЭС [Еўразійскага эканамічнага саюза], — цытуюць словы Нурсултана Назарбаева казахстанскія СМІ. — Я ўжо гэта гаварыў, і паўтараю зноў. Казахстан не будзе ўваходзіць у арганізацыі, якія пагражаюць нашай незалежнасці. Незалежнасць — гэта самае галоўнае наша багацце".
Адзначым, што Назарбаеў зрабіў гэтую заяву напярэдадні прыезду ў Мінск на саміт краін Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана і Расіі), Украіны і ЕС, які адбудзецца 26 жніўня.
Фота — ria.ru