Названыя лепшыя гульцы і трэнер у беларускім баскетболе

Названыя лепшыя гульцы і трэнер у беларускім баскетболе

Названыя лепшыя гульцы і трэнер у беларускім баскетболе. Традыцыйнае штогадовае апытанне спецыялістаў правяла спартыўная газета "Прессбол". Па яго выніках, галоўны трэнер мінскіх "Цмокаў" Ігар Грышчук прызнаны лепшым баскетбольным трэнерам Беларусі 2016 года. У яго 39% галасоў, больш, чым набралі Анатоль Буяльскі і Аляксандр Круцікаў.

Лепшай баскетбалісткай нашай краіны стала Анастасія Верамеенка, цэнтравая зборнай Беларусі і турэцкага "Фенербахчэ". Яна набрала 55% галасоў. Верамеенка прызнаецца лепшай баскетбалісткай нашай краіны ўжо восьмы раз.

Названыя лепшыя гульцы і трэнер у беларускім баскетболе
Фота: БЕЛТА

Лепшым баскетбалістам Беларусі 2016-га стаў Арцём Парахоўскі, цэнтравы зборнай нашай краіны і казанскага УНІКСа. Ён набраў 67% галасоў. Парахоўскі стаў найлепшым баскетбалістам Беларусі трэці раз запар.

Названыя лепшыя гульцы і трэнер у беларускім баскетболе
Арцём Парахоўскі. Фота: unics.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі