Не варта хапаць цукар, калі вы не варыце самагон: што лепш купляць беларусам

Чарга ў беларускай краме / onliner.by
Чарга ў беларускай краме / onliner.by

Беларусы змятаюць цукар з паліц, а ў крамах з'яўляюцца свежаўпакаваныя пачкі цукру, паведамляюць чытачы Еўрарадыё. Выходзіць, пастаўляюць іх адразу з заводаў, а не выкарыстоўваюць складскія запасы.

Ці значыць гэта, што пара бегчы па апошні цукар у краму, або варта прыгледзецца да іншых тавараў, даведаліся ў экспертаў.

 

"Цукар бяруць у запас і на самагон"

На Скідзельскім цукровым камбінаце лаканічна адказваюць, што "досыць усяго". На Жабінкаўскім цукровым заводзе таксама кажуць, што ўсё ў парадку.

Не стоит хватать сахар, если вы не варите самогон: что лучше покупать белорусам
Транспартаванне буракоў на Жабінкаўскім цукровым заводзе / zhabinka.by

— Адгрузкі ідуць кожны дзень, складскія запасы дазваляюць забяспечыць усю рэспубліку ў доўгатэрміновым, прычым, перыядзе. Цукар у нас ёсць і будзе. Мы нядрэнна спрацавалі сёлета. Выраблена ненашмат, але больш, чым мы планавалі. Не бачу для панічных настрояў ніякіх падстаў. Гэта больш ажыятажны попыт, чым патрэба беларусаў, — кажа спецыяліст Жабінкаўскага завода.

Асабліва высокі попыт у рэгіёнах, расказвае сустаршыня і дырэктар Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў.

— У сталіцы ажыятажу больш да іншых пазіцый. Частка людзей сапраўды бярэ цукар у запас. У рэгіёнах шмат бяруць на самагон.

Няўжо раней для гэтых патрэб цукру не куплялі?

— Бралі, вядома, але не столькі. Цяпер гарэлка дарагая і грошай няма. З аднаго кілаграма цукру, як вядома, атрымліваецца літр самагонкі. Вось палічыце.

 

Цукар не самая вялікая праблема

Суразмоўнік адзначае, што летась ураджай цукровых буракоў быў трохі меншы за чаканы, таму і вытворчасць павінна знізіцца. Дык беларусы добра робяць, што запасаюцца цукрам? На самай справе не зусім.

Не стоит хватать сахар, если вы не варите самогон: что лучше покупать белорусам
У звычайны час Беларусь цалкам забяспечвае сябе цукрам і шмат экспартуе / Еўрарадыё

Па звестках віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна, для ўнутранага рынку трэба каля 360 тысяч тон цукру ў год. Беларусь цалкам забяспечвае сябе цукрам. Летась было яшчэ і экспартавана 206 тысяч тон цукру. Цяпер экспарт забаронены і ўвесь цукар застаецца ў Беларусі.

Прадпрыемствы могуць задавальняць нават значна ўзрослы попыт, але тэарэтычна праз ажыятаж камусьці можа цукру і не хапіць. Аднак так шмат цукру беларусы звычайна не спажываюць, гэта значыць у многіх, хто закупіўся, цукар будзе проста ляжаць.

Магчыма, ёсць сэнс купляць у запас, чакаючы падвышэння цаны?

— Цукар не даражэе натуральным шляхам. Цэны на яго аб'яўляе дзяржава як на сацыяльна значны тавар. Пра яго забарону вывазу ўжо абвясцілі. Гэта сведчыць пра тое, што, у прынцыпе, лішняга цукру ў нас няшмат. Таму цана будзе расці, безумоўна, але плаўна, — працягвае Віктар Маргелаў.

Не стоит хватать сахар, если вы не варите самогон: что лучше покупать белорусам
Людзі скупляюць цукар у Расіі / скрыншот Еўрарадыё

Мінсельгасхарч Расіі папярэджваў, што з цукрам у ЕАЭС могуць узнікнуць праблемы, але да бітваў у крамах гэта не павінна было прывесці.

Цукровая паніка здарылася праз жаданне расійскіх уладаў паказаць больш нізкі афіцыйны ўзровень інфляцыі, кажа аналітык, заснавальнік партала Sugar.ru Вадзім Гомаз.

— У краінах Мытнага саюза цукру павінна было бракаваць. І было прынятае рашэнне аб імпарце каля 700 тысяч тон цукру ў Беларусь, Расію, Кыргызстан, Арменію і Казахстан. Але пры цяперашняй цане рубля ўчора імпартны цукар каштаваў па 50 рублёў. Цяпер ён каштуе ўсе 80, а то і 90 рублёў. Узнікла пагроза, што да канца сезона мы сутыкнёмся з дэфіцытам цукру, як і меркаваў Мінсельгасхарч літаральна месяц таму. І гэты дэфіцыт давядзецца кампенсаваць за кошт дарагога імпарту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі