Небяспека для беларусаў: махляры з аўтастрахоўкамі дзейнічаюць у Польшчы
Кіроўца
Беларусы ў Польшчы сутыкнуліся з махлярствам з аўтамабільнымі страхоўкамі. Паўла і Руслана напаткала аднолькавая праблема: некалькі месяцаў яны ездзілі ў быццам бы застрахаваных машынах і выпадкова высветлілі, што страхоўкі няма, хаця яны і заплацілі грошы.
Як гэта атрымалася?
Павел шукаў, як застрахаваць сваё аўто, купленае ў Польшчы. У яго была гадавая страхоўка, але на наступны год ён хацеў пашукаць нешта больш выгаднае. Па рэкамендацыі з чата ён купіў страхоўку ў нібы праверанага агента Артура. Той падабраў адпаведную дамову, узяў дадзеныя, Павел адразу яе аплаціў і атрымаў PDF-дакумент са страхоўкай.
З гэтай паперай Павел ездзіў тры месяцы, пакуль тыя ж знаёмыя, якія параілі Артура, не сказалі, што гэта махляр. Беларус праверыў сваю страхоўку ў кампаніі LINK4, і выявілася, што яна не аплачаная.
“Больш сумневаў не было. І танней, і нікуды выходзіць не трэба. Так я і пражыў паўгады”, — распавёў Руслан.
Як скончылася справа?
Руслан заўважыў паведамленне ў чаце, маўляў, хто страхаваў у гэтага мужчыны — асцярожна. Спачатку ён не паверыў, што такое магчыма, але праз тыдзень вырашыў пазваніць у кампанію.
Там яму сказалі, што страхоўка ёсць, але дадзеныя былі ўнесеныя няправільныя, да таго ж не было аплаты. Таму страхоўка была ануляваная некалькі месяцаў да гэтага.
Руслан распавёў кампаніі, што здарылася (паралельна напісаўшы заяву ў паліцыю і ў банк, каб кампенсаваць страту). Руслан выслаў страхоўшчыкам правільныя дадзеныя.
У выніку атрымалася большая аплата: махляру беларус заплаціў 843 злотых, а кампаніі — 2047.
Тое самае зрабіў Павел.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.