Нехта выкінуў у сметніцу кветкі і цацкі, што беларусы прынеслі да амбасады Расіі

Нехта выкінуў у сметніцу кветкі і цацкі, што беларусы прынеслі да амбасады Расіі

Нехта выкінуў у сметніцу кветкі і дзіцячыя цацкі, якія беларусы прынеслі да амбасады Расіі ў памяць аб ахвярах пажару ў кемераўскім гандлёвым цэнтры “Зімовая вішня”. Сумнае і неэстэтычнае відовішча абурыла карыстальнікаў сацсетак:

“Смутак афіцыйна скончыўся? Цынікі. Каля дома ўвесь двор у кветках і дзіцячых цацках...” — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook мінчук Яўген Батура, які выклаў гэтыя здымкі ў сеціва:

Хто выкінуў кветкі ў сметніцу, ледзь толькі скончылася жалоба па загінулых у Кемерава? Атрымаць аператыўны каментар у амбасадзе Расіі не атрымалася — супрацоўнікі прэс-службы сыйшлі на абед.

У ЖЭС-34, якая абслугоўвае раён, Еўрарадыё запэўнілі, што не маюць дачынення да непрыгожага ўчынку:

“Тэрыторыю амбасады мы не абслугоўваем. У іх свае дворнікі, прыбіральшчыкі. За імі замацаваная тэрыторыя — нас яна не датычыцца, — распавёў Еўрарадыё галоўны інжынер ЖЭС. — Хто гэта зрабіў? Ніводны мой дворнік не пойдзе туды, для нас гэтая тэрыторыя, можна сказаць, забароненая. Там жа камеры ёсць. Можна міліцыю выклікаць — няхай разбіраецца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі