Некалькі чалавек трапілі ў рэанімацыю праз укус кляшча
Кляшчы
Два чалавекі ў Гродне трапілі ў рэанімацыю праз укусы кляшчоў. Яшчэ двое ўжо рыхтуюцца да выпіскі. Ва ўсіх выявілі энцэфаліт. У мінулым годзе ў Беларусі энцэфалітам заразіліся 200 чалавек.
Як гавораць спецыялісты, сёлета кляшчы прачнуліся вельмі рана — на Брэстчыне нават у канцы лютага.
Апроч энцэфаліту яны могуць пераносіць хваробу Лайма (барэліёз), эрліхіёз і анаплазмоз. Гэтыя інфекцыі даволі цяжкія, могуць прывесці да інваліднасці і патрабуюць працяглага перыяду рэабілітацыі.
Штогод па дапамогу праз укусы кляшчоў звяртаецца 50 тыс. беларусаў. Таму будзьце пільнымі, пры выяўленні кляшча неадкладна выдаліце яго з цела і адпраўце на даследаванне ў лабараторыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.