Некаторыя беларускія замежныя ўстановы могуць зачыніць
Некаторыя беларускія замежныя ўстановы могуць зачыніць. Пра гэта ў панядзелак на цырымоніі адкрыцця аддзялення пасольства Нідэрландаў у Беларусі заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. “Магчыма, будзем уносіць кіраўніку дзяржавы прапановы па закрыццю нейкіх замежных устаноў, якія дзейнічаюць неэфектыўна”, — цытуе словы Макея яго прэс-служба. Міністр не выключае, што замест гэтых устаноў будуць з’яўляцца новыя, але ў тых краінах, “якія з’яўляюцца перспектыўнымі для Беларусі”. МЗС займаецца аналізам дзейнасці беларускіх замежных устаноў.
Што да дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі, то іх на сённяшні дзень акрэдытавана больш за 60. Чакаецца, што ўжо ў бліжэйшы час іх колькасць павялічыцца.