Неверагодны рэкорд: 228 скачкоў на скакалцы за 30 секунд (відэа)

Неверагодны рэкорд: 228 скачкоў на скакалцы за 30 секунд (відэа)

17-гадовы кітайскі спартсмен Цэнь Сяалінь устанавіў новы рэкорд па скачках на скакалцы. Яго дасягненне зафіксавалі прадстаўнікі кнігі рэкордаў Гінэса на міжнародных спаборніцтвах у Шанхаі — 228 скачкоў на скакалцы за 30 секунд! Відэа з рэкордам Сяаліня ўражвае — рухі юнака такія хуткія, што адсачыць іх проста немагчыма. І як удалося дакладна падлічыць колькасць скачкоў?!

Дагэтуль трымаўся леташні рэкорд таго ж Цэнь Сяаліня, які ён палепшыў на 5 скачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі