Невядомыя абстралялі дом гродзенца з пнеўматычнай зброі

Невядомыя абстралялі дом гродзенца з пнеўматычнай зброі

Непрыемную карціну пабачыў 39-гадовы гродзенец, калі вярнуўся ў свой дом пасля адсутнасці.

Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчыны не было ў горадзе з 28 ліпеня па 4 жніўня. Вярнуўшыся дадому, ён пабачыў, што яго дом выкарысталі ў якасці мішэні для пнеўматычнай зброі. Зламыснікі абстралялі фасад і акно дома, пашкодзіўшы іх.

Міліцыя шукае невядомых зламыснікаў. Пачатая крымінальная справа за хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі