Невядомыя намалявалі "Z" на бабруйскай сінагозе
Невядомыя намалявалі тры літары "Z" на фасадзе сінагогі ў Бабруйску. Як піша "Вечерний Бобруйск", надпісы з'явіліся ўвечары ў суботу, 30 красавіка.
Як распавяла гаспадыня суседняга дома, такія ж надпісы з'явіліся і на браме яе дома.
Пасля таго, як інфармацыя пра надпісы з'явілася ў мясцовых пабліках, валанцёры прыехалі і змылі іх.
Рэшткі сінагогі з'язўляюцца музейнай пляцоўкай пад адкрытым небам.
"Гэта вельмі сумна, што знаходзяцца людзі, якія так паводзяццца. Гэта месца для адпачынку душы і цела, людзі адкрываюць тут свае сэрцы і моляцца. І мы молімся з усімі за мір і дабро. Вялікі дзякуй тым, хто ачысціў наш помнік!" — заявіў равін Шауль Хабоба.
Літара "Z" стала сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.