Невядомыя паведамілі пра мініраванне Мінгарвыканкама і гатэля "Мінск"

Невядомыя паведамілі пра мініраванне Мінгарвыканкама і гатэля "Мінск"

10 лютага каля 12-й гадзін мінская міліцыя атрымала некалькі тэлефанаванняў з інфармацыяй пра мініраванне некалькіх будынкаў. Гаворка ідзе пра Мінгарвыканкам, Мінскі гарадскі суд і гатэль "Мінск".

"На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі. Працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы", — паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Нічога небяспечнага там не знайшлі.

Гэта не першы падобны выпадак за апошнія пару тыдняў. Раней аналагічныя паведамленні паступалі пра мініраванне БДУ і МДЛУ, а таксама некалькіх гімназіяў. Праўда, раней міліцыя адзначала, што паведамленні прыходзілі на электронную пошту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі