"Ніхто не ведае, калі яны павернуцца супраць нас" — Наўседа пра вагнераўцаў

Гітанас Наўседа / obozrevatel.com
Гітанас Наўседа / obozrevatel.com

Гітанас Наўседа пракаментаваў перамяшчэнне вагнераўцаў у Беларусь. "Ніхто не ведае, калі яны павернуцца супраць нас", — заявіў прэзідэнт Літвы.

Наўседа адзначыў, што з перамяшчэннем кіраўніцтва ПВК "Вагнер" у Беларусь і размяшчэннем у краіне расійскай тактычнай ядзернай зброі ўзнікае "новая сітуацыя ў галіне бяспекі ў рэгіёне".

На віленскім саміце, па словах Наўседы, "неабходна прыняць хуткія рашэнні па ўзмацненні стрымлівання і перадавой абароны ўсходняга флангу NATO".

Саміт NATO пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа разам з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам наведвалі Кіеў 28 чэрвеня. Выступаючы на прэс-канферэнцыі пасля іх перамоваў, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што асцерагацца атакі вагнераўцаў з тэрыторыі Беларусі няма падставаў, бо іх кантынгент будзе не вельмі вялікім.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі