НІСЭПД: За Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7% беларусаў

НІСЭПД: За Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7% беларусаў

За Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 45,7% беларусаў. Такія дадзеныя вераснёўскага нацыянальнага апытання грамадскага меркавання публікуе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваны ў Літве.

Галоўным матывам такога выбару амаль 30% назвалі тое, што “ён мае рэальную сілу і зможа палепшыць сітуацыю ў краіне”, амаль 20% — “ён прадстаўляе інтарэсы такіх людзей, як я”, каля 15% — “мне даўно падабаецца гэты палітык”.

За Таццяну Караткевіч па закрытым апытанні гатовыя прагаласаваць 17,9% выбаршчыкаў, па адкрытым — 7,2%. За Сяргея Гайдукевіча — адпаведна 11,4% і 4,7%, а за Мікалая Улаховіча — 3,6% і 1,5%.

72,5% выбарчышкаў гатовыя прыйсці на выбарчыя ўчасткі, 7,8% заяўляюць, што “напэўна не будуць” галасаваць. Эксперты НІСЭПД мяркуюць, што 11 кастрычніка яўка напэўна перавысіць неабходны бар’ер у 50%, паведамляе сайт naviny.by
 

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі