"Ніякага белага парашку" — Марына Аўсяннікава абвяргае версію свайго атручэння
Марына Аўсяннікава
Былая расійская журналістка Марына Аўсяннікава пацвердзіла, што трапіла ў лякарню, але абвергла версю пра сваё атручэнне.
"Сябры, я сапраўды трапіла ў бальніцу... Адзінае, што магу сказаць, ніякага "белага парашку", як пра гэта паведамляе невядомая крыніца, а следам многія выданні, на ручцы дзвярэй не было", — напісала яна ў сваім тг-канале.
Напярэдадні з'явіліся паведамленні, што французская паліцыя расследуе спробу атручэння Аўсяннікавай. Нібыта, ёй стала кепска пасля таго, як яна адчыніла дзверы сваёй кватэры ў Парыжы і пабачыла на ручцы нейкі парашок.
Аўсяннікава кажа, што яна дрэнна адчула сябе на вуліцы і ёй выклікалі лекара. Цяпер, па яе словах, яна пачуваецца лепш, а аналізы паказваюць, што ў яе крыві не выяўлена таксічных рэчываў.
Таксама жанчына пацвердзіла, што паліцыя пачала расследаванне
Аўсяннікава атрымала вядомасць у сакавіку 2022 года. У жывым эфіры праграмы "Час" на Першым канале яна выйшла і стала за спіной вядучоўцы з антываенным плакатам. У жніўні 2022-га яе абвінавацілі ў распаўсюдзе "фэйкаў" пра расійскую армію. Увосень таго ж года яна здолела пакінуць Расію. Сёлета 4 кастрычніка суд у Маскве завочна прысудзіў Аўсяннікаву да васьмі з паловай гадоў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.