Ніякіх больш хлопцаў! Як беларуска адзначыла “Антывалянцін” і пабралася шлюбам

Аксана Акуневіч 

Аксана Акуневіч  / radiounet.fm

— Некалі адзначалі з каляжанкамі “Антывалянцін” у кавярні. Раптам зазваніў тэлефон — гэта быў мой будучы муж, — згадвае гаспадыня культурнай прасторы “Аксяродак” у Грузіі Аксана Акуневіч.

Дзень святога Валянціна падабаецца не ўсім. А некаторыя ідуць далей за ігнараванне Дня ўсіх закаханых і 14 лютага адзначаюць “Антывалянцін” — свята моцных і незалежных, на якое закаханым уваход забаронены. Ну, прынамсі, так пра такія вечарынкі расказваюць.

У размове з Еўрарадыё Аксана, якая цяпер ладзіць сустрэчы беларусаў у Батумі,  расказвае сваю рамантычную гісторыю і тлумачыць, што за дзень такі — “Антывалянцін”. 

 

Задзяўбала мішура вакол свята

— У 2007-м я і яшчэ некалькі дзяўчат працавалі ў школцы па размеркаванні, — кажа жанчына. — 14 лютага на калідорах пачалася гэтая святочная мішура вакол Дня ўсіх закаханых. Ні ў кога з нас тады не было пары, але ўсе калегі ледзьве не патрабавалі, каб мы весяліліся.

Гэта задзяўбло, а мяне дык наогул, бо да таго я была ў доўгіх заблытаных стасунках, якія нарэшце вырашыла спыніць. Так і сказала: усё, ніякіх больш хлопцаў. Буду як прыстойная дзяўчына займацца толькі працай і навукай.

Увечары прапанавала дзяўчатам сабрацца ў кавярні і адсвяткаваць “Антывалянцінаў дзень”. Усе з радасцю пагадзіліся.

Ніякіх больш хлопцаў! Як беларуска адзначыла “Антывалянцін” і пабралася шлюбам
Закаханым тут не месца / unsplash.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі