"НН": МЗС прымушае амерыканцаў скараціць колькасць штату пры амбасадзе

"НН": МЗС прымушае амерыканцаў скараціць колькасць штату пры амбасадзе

На мінулым тыдні ў МЗС Беларусі прайшла сустрэча з амбасадарамі вялікіх заходніх краін, якім расказалі пра пазіцыю беларускіх уладаў на будучым рэферэндуме. 

Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", МЗС Беларусі запатрабавала ад амерыканцаў істотна скараціць колькасць персаналу пры дыпламатычнай місіі. Гаворка ідзе пра беларусаў, якія працуюць на амбасаду: аналітыкі, перакладчыкі і гэтак далей. Гэта дзясяткі чалавек 

Па словах крыніцы выдання, у амбасадзе застанецца толькі намінальная колькасць персаналу. "А ўвогуле ім сказана рыхтавацца да таго, што на дзверы пасольства будзе павешаны замок", — кажа крыніца. 

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішар з моманту свайго прызначэння не была ў Мінску. Беларускія ўлады адмовіліся даць ёй візу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі