Ноч на мяжы з Беларуссю была неспакойнай — пагранслужба Польшчы
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Мінулая ноч для польскіх памежнікаў выдалася неспакойнай, распавялі ў памежным ведамстве Польшчы.
Раніцай у нядзелю ў раёне мяжы ля вёсак Чаромха і Шудзялава былі затрыманыя 33 замежнікі, якія спрабавалі сілай фарсіраваць мяжу. У польскай памежнай службе адзначылі, што пры спробе прарвацца праз мяжу "замежнікі і сілавікі кідалі ў бок патрулёў не толькі камяні, але і петарды".
У выніку пацярпела супрацоўніца памежнай службы. З траўмай галавы яе даставілі ў бальніцу.
Субота на гэтым фоне прайшла амаль без здарэнняў. Незаконна перайсці мяжу спрабавалі усяго 10 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.