Новы кіраўнік МУС Літвы хоча ўзмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю
Але закрываць пункты не будуць. Пакуль
Новы кіраўнік МУС Літвы хоча ўзмацніць кантроль на мяжы з Беларуссю. Міністр Уладзіслаў Кандратовіч кажа, што гэта трэба зрабіць “як праз парушэнне санкцый, так і праз магчымы, скажам так, уезд непажаданых асоб у Шэнген”.
“Мы пагаворым з камандзірамі [пунктаў пропуску], паглядзім, якая сітуацыя, але я мяркую, што закрываць [іх] на гэты момант зусім няма неабходнасці”
Таксама Кандратовіч удакладніў, што практыка “разварочвання” мігрантаў на мяжы працягнецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.