Новы ўрад ФРГ абвесціў, што падтрымлівае імкненне беларусаў да новых выбараў
Сацыял-дэмакраты, "зялёныя" і лібералы Германіі ўзгаднілі кааліцыйнае пагадненне, якое будзе вызначаць унутраную і знешнюю палітыку ўрада ФРГ у бліжэйшыя гады. Поўны тэкст 177-старонкавага дакумента змясціў Spiegel.
Як адзначаецца ў пагадненні, урад Германіі стаіць на баку беларусаў і падтрымлівае іх імкненне да новых выбараў, дэмакратыі, свабоды і верхавенства закона. Усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі мусяць быць вызваленыя, а "расійскае ўмяшанне на карысць Лукашэнкі непрымальнае".
Новы нямецкі ўрад сцвярджае, што падтрымае дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі далейшымі прапановамі. "Калі Лукашэнка не вырашыць змяніць курс, мы будзем імкнуцца да пашырэння існуючых санкцый ЕС, каб ускладніць рэжыму доступ да фінансавання", — адзанчаецца ў пагадненні.
Цягам наступных 10 дзён у кожнай з трох партый адбудзецца галасаванне за дакумент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.