Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі прыбыў у Мінск

Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі прыбыў у Мінск

Новы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт (Боб) Райлі прыбыў у Мінск 22 жніўня. Як паведамляе БелаПАН, раней ён працаваў на пасадзе палітычнага дарадцы і быў выканаўцам абавязкаў намесніка амбасадара ЗША ў Венгрыі.

Ранейшы кіраўнік амерыканскай дыпмісіі Скот Роланд склаў свае паўнамоцтвы і пакінуў нашу краіну 8 ліпеня. Перад ад’ездам ён адзначаў, што беларуска-амерыканскія адносіны за апошнія два гады істотна палепшыліся.

У 2008 годзе паміж Мінскам і Вашынгтонам адбыўся дыпламатычны скандал, у выніку якога Беларусь пакінула амбасадарка Карэн Сцюарт. Пасля гэтага Злучаныя Штаты былі прадстаўленыя толькі на ўзроўні часовага паверанага, а штат амбасады скараціўся да 35 чалавек. Нагодай для скандалу сталі санкцыі ЗША ў дачыненні да канцэрну “Белнафтахім” у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

Пытанне аб вяртанні ў Беларусь амерыканскага амбасадара будзе зноў разглядацца пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі