Новы рэктар Полацкага ўніверсітэта звольніў доктара навук Уладзіміра Лобача
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт / yandex.by/maps
З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнены доктар гістарычных навук, этнограф Уладзімір Лобач, паведамляе "Белсат".
Лобач працаваў на гісторыка-філалагічным факультэце ВНУ з моманту стварэння факультэта — каля 27 гадоў.
"Белсат" адзначае, што этнограф быў адным з тых, хто паставіў свой подпіс пад зваротам у абарону бел-чырвона-белага сцяга.
Каля месяца таму ў ВНУ змянілася кіраўніцтва. Новым рэктарам універсітэта стаў Алег Раманаў. Ён і падпісаў загад аб звальненні Лобача.
Раманаў пераехаў у Полацк з Гродна, дзе працаваў першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта. Ён таксама доктар навук, яго дысертацыя была прысвечаная ўсходнеславянскай цывілізацыі як суб'екту "сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый". Акрамя таго, Раманаў з'яўляецца сенатарам — у 2019 годзе быў абраны ў Савет Рэспублікі ад Гродзенскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.