Новым памочнікам Лукашэнкі стаў Мікалай Корбут
Памочнікам прэзідэнта прызначылі Мікалая Корбута. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
Раней Корбут займаў пасаду памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
Новаму памочніку 53 гады, ён нарадзіўся ў вёсцы Ужа Капыльскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, пасля чаго працаваў на розных пасадах у Мінскім райкаме прафсаюза работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўладкаванні пры Савеце Міністраў.
У 1994-2001 гадах быў начальнікам упраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпусу і афіцыйных дэлешацыяй “Дыпсервіс” упраўлення справамі прэзідэнта, у 2001-2009 гадах — першым намеснікам кіруючага справамі прэзідэнта, у 2009-2013 гадах — кіруючым справамі прэзідэнта. У апошнія два гады працаваў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінскай вобласці.