Ну і студзень: 10-га ў Беларусі будзе да +7!
10 студзеня ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам чакаюцца ападкі — дождж, па ўсходзе з мокрым снегам. У асобных раёнах будзе туман. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны.
Уначы прагназуецца -2...+3, удзень пацяплее да 1-7 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.