Нядзельная залева затапіла Мінск і Гродна (фота)
Дакладную колькасць ападкаў метэаролагі пакуль не паведамляюць.
У Мінску залева затапіла парк на Камсамольскім возеры. Вада паднялася нават да некаторых лавачак. У Гродне аўтамабілі ездзілі па тратуарах, каб абмінуць затопленую праезную частку.
Як паведамляе гідраметэацэнтр, 24 чэрвеня ўдзень па заходняй палове краіны і ў Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы. У асобных раёнах прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветра — парывамі да 15-20 м/с.
Фота — forum.grodno.net