Нядзеля 26 студзеня: раніцай галалёд, днём ветрана і да пяці цяпла
У нядзелю 26 студзеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Уначы і раніцай магчымы невялікі мокры снег і дождж, у некаторых раёнах — туман і галаледзіца. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -2, удзень падымецца да +5, паведамляе Белгідрамет. У Мінску будзе без ападкаў, але верагодны парывісты вецер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.