Няма каму вазіць: жыхары пад Мінскам просяць зручны маршрут аўтобуса

У пасёлак пад Мінскам перасталі хадзіць маршруткі

У пасёлак пад Мінскам перасталі хадзіць маршруткі / slavgorod.by

Жыхары буйнога пасёлка Гарадзішча пад Мінскам у верасні засталіся без маршрутнага таксі, якое заязджала ў самыя аддаленыя куткі пасёлка і карысталася вялікай папулярнасцю.

Пасля калектыўнага звароту жыхароў Мінтранс прапанаваў ім унесці свае прапановы што да паляпшэння транспартнага абслугоўвання. Жыхары папрасілі дадаць аўтобусы і змяніць маршрут аднаго з іх, каб ён забіраў пасажыраў з аддаленых частак пасёлка.

Аднак, разгледзеўшы зварот, ведамства даслала адказ, у якім паведаміла, што праз недахоп кіроўцаў запуск новага аўтобуснага маршруту немагчымы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі