Нямецкі дэпутат у Мінску ў лістападзе сустракаўся з Макеем і Савіных — Bild

Пётр Быстран / facebook.com/bystronpetr
Пётр Быстран / facebook.com/bystronpetr

Стала вядома, чым займаўся нямецкі дэпутат Пётр Быстран падчас свайго таемнага візіту ў Мінск у лістападзе. У каментары Bild сам дэпутат прызнаўся, што ў яго былі ў тым ліку сустрэчы з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем (за тыдзень да яго смерці), кіраўніком камісіі Палаты прадстаўнікоў па знешняй палітыцы Андрэем Савіных, прадстаўнікамі "Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў" і "Беларускага фонду міру".

Дэпутат, які ездзіў у Мінск пад выглядам камандзіроўкі ў Літву, аспрэчвае, што спрабаваў схаваць візіт. Таксама прадстаўнік ультраправай партыі AfD, вядомай па падтрымцы Пуціна, запэўніў, што прыкладаў намаганні, каб Беларусь стала "нейтральным міратворцам для Украіны".

Між тым журналісты Bild падкрэсліваюць, што справаздачу ў Бундэстагу пра сваю паездку ў Беларусь Быстран па сваёй ініцыятыве не рабіў.

Як распавядала Еўрарадыё, візіт Быстрана ў Мінск адбыўся 16-19 лістапада 2022 года. У дзяржаўных беларускіх СМІ не было паведамленняў аб прыездзе і сустрэчах дэпутата Бундэстага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі