“Нёман” перамог “Крумкачоў” — 2:0

“Нёман” перамог “Крумкачоў” — 2:0

Футбольны клуб “Нёман” перамог “Крумкачоў” — матч у рамках 9 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў 21 траўня. Гэтая перамога дасталася гродзенцам дзякуючы дублю, які аформіў Павел Савіцкі — на 27-й хвіліне гол з пенальці і яшчэ адзін мяч на 33-й хвіліне гульні.

Дзякуючы гэтай перамозе “Нёман” падняўся на 4-е месца ў турнірнай табліцы, а “Крумкачы” займаюць 12-е месца.

Сёння таксама гуляюць “Славія” — “Іслач”, “Гарадзея” — “Тарпеда-БелАЗ”. Яны скончаць 9-ты тур. Раней прайшлі іншыя матчы з наступнымі вынікамі: БАТЭ — “Дынама” (Мінск) — 1:0, “Шахцёр” — “Слуцк” — 2:1, “Гомель” — “Нафтан” — 3:1, “Дынама” (Брэст) — “Віцебск” — 2:6, “Мінск” — “Дняпро” — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі