Па-беларуску ў Мінску навучаліся 1,9 % першакласнікаў
У 2017/2018 навучальным годзе па-беларуску ва ўсіх школах краіны навучаліся 11 290 першакласнікаў. Гэта 10,7 % ад усіх першакласнікаў Беларусі.
Адпаведныя звесткі змяшчаюцца ў статыстычным зборніку Мінадукацыі. Апублікаваў іх блогер Дзмітрый Івановіч.
У гарадах беларускамоўных першакласнікаў было 1391 чалавек, або 1,6 %. У вёсках — 9899 навучэнцаў, або 57,6 %.
Дарэчы, доля беларускамоўных першакласнікаў штогод зніжаецца: яшчэ ў 2013/2014 навучальным годзе яны складалі 13 % ад агульнай колькасці.
Найбольшая колькасць беларускамоўных першакласнікаў навучаецца ў Мінскай вобласці — 3395 чалавек (21,6 %), на другім месцы ідзе Брэсцкая вобласць — 2644 (15,8 %).