Па цэнтры Гродна прайшлі АМАПаўцы з шаблямі (фота)
Па цэнтры Гродна прайшлі АМАПаўцы з… шаблямі. 1 сакавіка гродзенскія міліцыянеры паўдзельнічалі ў парадзе, прысвечаным Дню міліцыі. Урачыстым маршам прайшла калона з 200 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. На яе чале ішоў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі. Фотарэпартаж з'явіўся на сайце БЕЛТА.
Дзень міліцыі ў Беларусі адзначаецца 4 сакавіка.
Фота: БЕЛТА