Па фактах катаванняў Вольгі Хіжынковай патрабуюць правесці праверку
Праваабаронцы падалі заяву ў пракуратуру горада Мінска з патрабаваннем правесці пракурорскую праверку па фактах катаванняў у дачыненні Вольгі Хыжынковай, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці, паведамляе legin.by. Дакумент падпісалі шэсць праваабарончых арганізацый.
"Міс-Беларусь — 2008", былая прэс-сакратарка ФК "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова была затрымана ў Мінску 8 лістапада. Ад таго часу яна знаходзіцца за кратамі. Прайшло ўжо некалькі судоў і тэрмін яе адміністрацыйнага арышту павялічваўся. Чакалася, што Вольга выйдзе на волю 11 снежня, але гэтага не адбылося.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў Хіжынкова публічна выступіла супраць гвалту беларускіх сілавікоў і за новыя прэзідэнцкія выбары. У выніку яна засталася без працы ў Нацыянальнай школе прыгажосці.
У заяве выкладзена храналогія пераследу Вольгі Хіжынковай і катаванняў на Акрэсціна. Праваабаронцы перакананы, што адбываецца пераслед на падставе палітычных поглядаў. Яны патрабуюць ад пракуратуры наведаць затрыманую, высветліць сітуацыю, у тым ліку з аказаннем медыцынскай дапамогі Хіжынковай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.