Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата і імітаваў стральбу

Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата і імітаваў стральбу

Па Магілёве бегаў п’яны электраманцёр з макетам аўтамата Калашнікава і імітаваў стральбу. Пра гэтае здарэнне, якое адбылося 31 сакавіка, паведамляе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці. Малады чалавек вяртаўся з вечарынкі і быў п’яны. Ён адкрыта скраў у ціры макет аўтамата, які каштуе амаль 40 рублёў. Хлопец “дурэў”, вырашыў пабегаць па горадзе і папалохаць людзей. Зразумела, што прахожыя разбягаліся ў розныя бакі, калі бачылі “аўтаматчыка”. Некаторыя спрабавалі спыніць электраманцёра, але няўдала.

Цяпер 18-гадоваму хлопцу пагражае крымінальная справа па двух артыкулах — замах на злачынства і рабаванне. Можа быць нават пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў. Міліцыя перадала матэрыялы ў Следчы камітэт. Адзначаецца, што раней электраманцёра затрымлівалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі