Па начах і за грошы: у Мінску хочуць абмежаваць праезд грузавога транспарту
Улады Мінска вывучаюць магчымасць абмежаваць уезд грузавога транспарту ў горад. Пра гэта на пашыранай аператыўнай нарадзе ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, перадаюць "Мінск-Навіны".
Не выключана, што ў будучым праезд фур будзе весціся пераважна ўначы і стане платным. Гэтае пытанне яшчэ абмяркоўваецца і прапрацоўваецца.