Па скарзе суседзяў затрымалі пенсіянера, які "дастаў сваёй беларускай мовай"

Па скарзе суседзяў затрымалі пенсіянера, які "дастаў сваёй беларускай мовай"

У Мінску затрымалі 65-гадовага пенсіянера, на якога суседзі паскардзіліся, што "ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Прэс-служба МУС таксама паведаміла пра затрыманне пенсіянера і назвала яго адміністратарам раённага чата Уручча. У яго кватэры, як заяўляе ведамства, знайшлі і канфіскавалі 65 тысяч еўра і 87 тысяч долараў. Пры гэтым пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў, таму міліцыя правярае яго дачыненне да фінансавання пратэстаў.

Як заяўляюць праваабаронцы, верагодна, затрыманы — гэта Адам Шпакоўскі. 21 красавіка ў яго кватэру ўварваліся міліцыянты і цягам шасці гадзін ладзілі ператрус. Падставай стала скарга суседзяў, што "ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай". Пасля затрымання мужчыну павезлі на Акрэсціна. Сям'я Шпакоўскага кажа, што суд даў яму 15 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі