Па ўсходзе Беларусі 16 чэрвеня будзе да +30

Па ўсходзе Беларусі 16 чэрвеня будзе да +30

16 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Уначы і зранку будзе слабы туман. Вецер чакаецца пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 цяпла. Удзень прагназуецца +23...+29, па ўсходзе краіны паветра месцамі прагрэецца да 30 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі