Пабачыць матч БАТЭ-"Чэлсі" можна будзе за 85 рублёў

Пабачыць матч БАТЭ-"Чэлсі" можна будзе за 85 рублёў

БАТЭ вызначыў кошты пакетаў квіткоў на ўсе тры хатнія матчы групавога раўнда Лігі Еўропы, якія правядзе барысаўскі футбольны клуб. Пакеты пачнуць прадавацца ў пятніцу, 7 верасня. Прычым першыя чатыры дні (да 10 верасня ўключна) продаж будзе ісці толькі сярод уладальнікаў клубных картак БАТЭ на сезон 2018.

Трыбуны стадыёна на паядынках групавога этапу Лігі Еўропы будуць падзеленыя на чатыры коштавыя катэгорыі. Трэцяя каштуе 85 рублёў, другая — 110 рублёў, першая — 150 рублёў, вышэйшая — 180 рублёў.

Уладальнікі клубных картак БАТЭ на сезон-2018 атрымаюць зніжку — 30 рублёў на пакеты любой катэгорыі. Аднак зніжка будзе распаўсюджвацца толькі на адзін пакет квіткоў.

Кожны ўладальнік клубнай карткі можа купіць тры пакеты ў адны рукі. Гэта значыць, адзін пакет ён можа набыць са зніжкай і яшчэ два — за поўны кошт.

Нагадаем, БАТЭ на "Барысаў-Арэне" 4 кастрычніка сустрэнецца з грэцкім ПАОКам, 8 лістапада — з англійскім "Чэлсі", 29 лістапада — з венгерскім "Відзі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі