Пачалася падрыхтоўка да Трэцяй канферэнцыі беларускіх дыяспараў

Офіс Ціханоўскай рыхтуе новую канферэнцыю дыяспараў

Офіс Ціханоўскай рыхтуе новую канферэнцыю дыяспараў / t.me/tsikhanouskaya

23-24 сакавіка ў Празе пройдзе Трэцяя канферэнцыя беларускай дыяспары, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Падрыхтоўка да яе ўжо распачалася.

Мэта канферэнцыі — сабраць прадстаўнікоў беларускіх дыяспар свету, абмеркаваць актуальныя пытанні і вызначыць кірункі супрацоўніцтва.

Аналагічныя канферэнцыі адбываліся ў 2021 і 2023 гадах. Летась да канферэнцыі далучыліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак з розных кантынентаў.

Падчас канферэнцыі, па словах Ціханоўскай, у афлайн-рэжыме плануецца разгледзець актуальныя праблемы, абмеркаваць тое, што хвалюе грамадзянскую супольнасць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі