Пачаліся пастаўкі зброі сірыйскай апазіцыі ад ЦРУ

Паводле звестак выдання, зброю для сірыйскіх апазіцыянераў купіла і падрыхтавала Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне. Таксама яны атрымаюць з ЗША сродкі сувязі, медыкаменты, аўтатранспарт.



Нагадаем, з вясны 2011 года ў Сірыі працягваецца грамадзянская вайна, якая забрала жыцці 100 тысяч чалавек. ЗША плануюць атаку на Сірыю пасля выкарыстання ў жніўні сёлета ў прыгарадах Дамаска хімічнай зброі, ахвярамі якой сталі 1400 чалавек. Адказнасць за гэтае злачынства Вашынгтон усклаў на ўлады Сірыі. Аднак напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама адклаў ваенную аперацыю, паколькі пачаўся разгляд мірных ініцыятываў Расіі. Тым не менш, ЗША распачалі падтрымку ўзброенай сірыйскай апазіцыі.

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі