Пачынаецца суд на Сяргеем Рыжовым

Сёння адбудзецца разгляд судовай справы віцебскага палітыка Сяргея Рыжова, які набыў вядомасць пасля спробы паўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. Рыжова затрымалі 23 студзеня. За некалькі дзён да гэтага ён вярнуўся з Расіі, дзе прабыў больш за год. З’ехаў ён неўзабаве пасля суду, дзе яму прысудзілі 15 сутак арышту за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыянтам — супрацоўнікам выцвярэзніка. Рыжоў казаў, што справу супраць яго сфабрыкавалі і што ён сам стаўся ахвярай міліцэйскага гвалту. Тэрмін таго арышту ён так і не адбыў, нагадвае Радыё Свабода.

Цяпер Сяргея Рыжова зноў вінавацяць у хуліганстве падчас знаходжання ў выцвярэзніку, але ўжо паводле артыкула Крымінальнага кодэксу. Яго будуць судзіць за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да мужчыны бяз пэўнага месца жыхарства. Галоўны доказ супраць Сяргея Рыжова — здымкі відэакамер, усталяваных у выцвярэзніку. Праўда, ні Рыжоў, ні яго адвакат пакуль не бачылі гэтых доказаў.

Сяргей Рыжоў называе сябе заснавальнікам незарэгістраванай Кансерватыўна-Хрысціянская партыі “Белая Русь”. У 2010 годзе ён спрабаваў паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але зняўся з прэзідэнцкай гонкі праз немагчымасць сабраць патрэбную колькасць подпісаў за сваё вылучэнне кандыдатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі